Настройки шрифта
Размер шрифта
Межбуквенное расстояние
Цветовая схема

Для аздараўлення дзяцей работнікаў завода і іншых арганізацый
г. Мінска у ААТ «МТЗ» ёсць два дзіцячых адпачывальных лагера:

ДАЛ «Аптыміст»

Колькасць месцаў у змену – 110

Аздараўленчы лагер размешчаны за 18 км ад г. Мінска. Агульная тэрыторыя складае каля 5 га.

Комплекс складаецца з трох цагляных жылых карпусоў, адміністрацыйнага будынка, сталовай і медыцынскага пункта. На тэрыторыі ёсць клуб для правядзення культурных мерапрыемстваў, дыскатэк і кінапаказаў, адкрытыя эстрады для канцэртаў, пляцоўка для развядзення вогнішча, футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі.

Адрас 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Астрашыцкі гарадок. Праезд аўтобусам Мінск - Радашковічы з Маскоўскага аўтавакзала да прып. Тэатральны, паварот на ст. «Атам».

Начальнік летняга лагера: Куцеева Анастасія Ігараўна тэл. +375 29 946 15 74


ДАЛ «Беларусь»

Колькасць месцаў у змену - 285

Аздараўленчы лагер размешчаны ў в. Аколіца за 30 км ад Мінска.

Для дзяцей працуюць 10 спальных карпусоў, сталовая, клуб, зала настольнага тэніса, бібліятэка, медпункт. Таксама ёсць памяшканні, дзе збіраюцца гурткі па інтарэсах. На вуліцы - футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, трэнажоры і турнікі. Для малодшых груп абсталявана пясочніца і арэлі.

Адрас 223054 Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Астрашыцкі гарадок, в. Аколіца (побач з Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»).

Начальнік лагера: Куцеева Анастасія Ігараўна тэл. +375 44 556 49 35

 

Дні заезду у 2026 годзе для абой лагеры


1 змена 2 змена 3 змена 4 змена       5 змена 
02.06-16.06  19.06-03.07  07.07-21.07    24.07-07.08   11.08 -25.08 


Адказная асоба за рэалізацыю пуцёвак у абодва лагеры: 
Жарына Вераніка Віктараўна тэл/факс. 8 (017) 246 62 08