Карупцыя ў любых праявах супярэчыць прынцыпам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод». ААТ «МТЗ» заяўляе аб непрыманні карупцыі ў любой форме, прытрымліваецца, незалежна ад абставін, захавання антыкарупцыйнага заканадаўства і этычных паводзін ва ўсіх відах дзелавых зносін, забяспечвае ўкараненне стандартаў, працэдур прыняцця рашэнняў, лакальных прававых актаў, накіраваных на прадухіленне любых праяў карупцыі як ад імя, так і ў адносінах да прадпрыемства і яго работнікаў.
У рамках правадзімых арганізацыйна-прававых мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і недапушчэнне парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, прычын і ўмоў якія ім садзейнічалі, у ААТ «МТЗ» і даччыных кампаніях холдынгу «МТЗ-Холдынг» распрацаваны і зацверджаны лакальныя нарматыўныя акты па ўдасканаленню карпаратыўнай культуры акцыянернага таварыства, укараненню і развіццю лепшых практык карпаратыўнага кіравання, а таксама стандартаў адказных дзелавых паводзін.
ААТ «МТЗ» бесперапынна сочыць за зменамі антыкарупцыйнага заканадаўства і своечасова інфармуе ўсіх зацікаўленых асоб аб адпаведных зменах і тэндэнцыях. Ажыццяўляе маніторынг эфектыўнасці ўкаранення антыкарупцыйных мерапрыемстваў, кантралюе іх выкананне і пры неабходнасці ўдасканальвае іх.
ААТ «МТЗ» выказвае прыхільнасць да прынцыпаў законнасці, празрыстасці і сацыяльнай адказнасці перад дзяржавай, кліентамі, партнёрамі, канкурэнтамі і грамадствам у цэлым.
Спасылка на раздзел «Процідзеянне карупцыі» на сайце Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
дакументы для загрузкі