Магазін у Мінску

Фірмовая крама «BELARUS»

_MG_6193 1.JPG

Работнікі холдынгу "МТЗ-ХОЛДЫНГ" могуць набыць матаблокі і міні-трактары з растэрміноўкай плацяжу на 6 і 12 месяцаў адпаведна. Пры афармленні растэрміноўкі неабходны даручальнік.

Адрас: г. Мінск, вул. А.Кашавога, 2/5

Графік працы:
Панядзелак–пятніца:9:00 – 17:30
Субота: 10:00 – 14:00
Нядзеля: выхадны
Без абеду

загрузка карты...
Кантактная інфармацыя:
Тэлефон/факс: (+375 17) 333 04 06
Тэлефон спецыяліста: (+375 17) 333 04 05
Тэлефон крамы: (+375 17) 333 04 04
Тэлефон бухгалтара: (+375 17) 333 04 03
Тэлефон загадчыка: (+375 17) 333 04 02
E-mail: shop@mtz.by


Бясплатная дастаўка міні-трактароў і матаблокаў па горадзе Мінску і Мінскай вобласці.


Таксама зможаце аформіць пакупку ў лізінг (Падрабязнейкалькулятар лізінгу).

У продажы маюцца міні-трактары вытворчасці "Смаргонскага агрэгатнага завода":
- «BELARUS-132H» з рухавіком «Хонда»;
- «BELARUS-132Н-01» з рухавіком «Хонда»;
- «BELARUS-112Н-01» з рухавіком «Хонда»;
- «BELARUS-152» з рухавіком «Хонда».

Да міні-трактароў маецца ўсё неабходнае навясное абсталяванне: плуг, акучнік, касілка, фрэза глебаапрацоўчая, культыватар, абсталяванне бульдозернае і г. д.

Усё гэта магчыма набыць у лізінг для фізічных і юрыдычных асоб на ўмовах:
- аванс 30-40%;
- тэрмін дагавора лізінгу 12–36 месяцаў;
- стаўка 10–12% у год;
- сума лізінгу ад 6 000 рублёў без абмежаванняў.
Для прадпрыемстваў лізінгавы плацеж цалкам адносіцца на сабекошт, ПДВ ідзе да заліку.

Наш партнёр – лізінгавая кампанія СТАТУС-ЛИЗИНГ.БЕЛ,
Тэл.: +375 17 366 51 11; +375 29 615 19 19.


Крама ажыццяўляе рознічны продаж:
- малагабарытных трактароў;
- міні-трактароў;
- навяснога абсталявання да малагабарытных і міні-трактароў;
- запасных частак да міні-тэхнікі і трактароў "BELARUS";
- пакупных запасных частак да тэхнікі, што вырабляецца прадпрыемствамі холдынгу "МТЗ-ХОЛДЫНГ";
- матаблокаў;
- навяснога абсталявання да матаблокаў;
- запасных частак да матаблокаў;
- тавараў народнага спажывання вытворчасці "МТЗ-ХОЛДЫНГ";
- сувенірнай прадукцыі з лагатыпам ААТ "МТЗ".

Адгрузка ажыццяўляецца з рознічнай крамы. Аператыўнасць, цана і асартымент – наш аргумент!

Працуючы з намі, вы атрымаеце аператыўнасць рашэнняў у камплектаванні запаснымі часткамі.
Набываючы тавары ў нашай краме, Вы будзеце ўпэўнены ў іх арыгінальнасці.
Вы зэканоміце, купляючы наўпрост, без пасярэднікаў.
Вы зможаце засцерагчы сябе ад фальсіфікату і адмоўных водгукаў.
Вы заўсёды будзеце ўпэўнены ва ўзаемазамяняльнасці і вытворцы дэталяў.
Працуючы з намі, вы атрымліваеце новую канкурэнтную перавагу і магчымасць павялічыць Вашу прыбытковую частку.

Асартымент нашай крамы больш за 2 500 найменняў.
Арыгінальнасць тавару, нізкія, пастаянна даступныя цэны, магчымасць хуткага атрымання адсутных у краме запасных частак з аптовых складоў Мінскага трактарнага завода і іншых складоў заводаў холдынгу "МТЗ-ХОЛДЫНГ" пад заказ – гэта тое, што прыцягвае нашых пакупнікоў.
Галоўны прынцып нашай працы – нам дарагі кожны пакупнік.
Зручнае размяшчэнне офіса і склада ў адным месцы дазваляе кліентам зэканоміць час, што затрачваецца на афармленне дакументаў, аплату і адгрузку прадукцыі.

Заказы прымаем па тэлефоне і па электроннай пошце:
shop@mtz.by
тэл./факс: 8 (017) 333-04-06;
тэл.: 8 (017) 333-04-05 спецыяліст;
8 (017) 333-04-04 гандлёвая зала,
8 (017) 333-01-55 тавары народнага спажывання (са склада ААТ "МТЗ").
Форма аплаты – наяўны або безнаяўны разлік (дробны опт) з пацвярджэннем аплаты банка, на ўмовах крэдытнага прадукту "Карта FUN", па банкаўскай карце ААТ "БПС-Сбербанк", па банкаўскай карце растэрміноўкі "Магніт" ААТ "ААБ Беларусбанк".

_MG_6171 1.JPG

IMG_6209 1.JPG

_MG_6140 1.JPG

_MG_6096 1.JPG

_MG_6103 1.JPG

_MG_6147 1.JPG

_MG_6136 1.JPG

IMG_6175 1.JPG

_MG_6154 1.JPG