21 февраля 2023
Генеральны дырэктар ААТ «МТЗ» Віталь Воўк 18 лютага сустрэўся з членамі ўрада Самарскай вобласці. На мерапрыемстве абмяркоўваліся перспектывы пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, было адзначана, што на сённяшні дзень з 9 тысяч трактароў, якія працуюць на палях рэгіёну, больш за палову выраблена Менскім трактарным заводам. У 2022 годзе ў Самарскую вобласць пастаўлена больш за 150 трактароў Belarus. У бягучым годзе рэгіён плануе закупіць да 180 адзінак тэхнікі.
На сустрэчы таксама ішла размова аб забеспячэнні службаў камунальнай і дарожнай гаспадарак Самарскай вобласці тэхнікай, спецтэхнікай, запаснымі часткамі і паслугамі тэхнічнага сэрвісу, а таксама пастаўках гусенічных трактароў BELARUS. Акрамя таго, бакі маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў напрамку падрыхтоўкі спецыялістаў і правядзення сумесных навуковых даследаванняў на базе ВНУ, якія працуюць у гэтым расійскім рэгіёне.
Падчас візіту дэлегацыя МТЗ правяла перамовы з кіраўнікамі прадпрыемстваў Самарскай вобласці, зацікаўленых у наладжванні супрацоўніцтва. Сярод іх – ТАА «Гандлёвы дом «ПадшыпнікМаш» Самара», ТАА «Пегас-Агра», ТАА «Аўтамабільная кампанія «Самара», ФДБОУ ВА «Самарскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт», ТАА «Сельмаш».