Трактары BELARUS прадстаўлены на выставе ў Душанбэ

11 октября 2022

Брэнд BELARUS TRACTORS прадставіў пяць мадэляў тэхнікі на выставе ў Душанбэ (Таджыкістан).

Мы прадстаўляем экспазіцыю на выставе тэхнікі і прадукцыі беларускіх вытворцаў Made in Belarus.

Паказваем пяць мадэляў: флагманскія 82.3 і 1222.3, а таксама 82.1, 892.2 і 80Х (бавоўнаводчы).

Генеральны дырэктар ААТ «МТЗ» Віталь Воўк у складзе афіцыйнай беларускай дэлегацыі прымае ўдзел у Таджыкска-Беларускім бізнес-форуме.

ТРАКТОР.бел