Рэкордная колькасць турыстаў наведала МТЗ у верасні-кастрычніку

10 ноября 2022

За верасень-кастрычнік Мінскі трактарны завод прыняў амаль на 2,5 тысячы турыстаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым паведаміў вядучы спецыяліст па турызме Музейна-прамысловага цэнтра працоўнай славы МТЗ Сяргей Сідаровіч.

«За першыя два восеньскія месяцы нашымі паслугамі ў рамках прамысловага турызму скарысталіся 3184 чалавекі. Яшчэ большы попыт прыпаў на лістападаўскія школьныя канікулы: за тыдзень прадпрыемства наведалі 955 гасцей. Да нас звярталіся як адміністрацыя школы, класныя кіраўнікі, бацькі вучняў, так і працаўнікі турыстычных фірмаў», — адзначыў Сяргей Сідаровіч.

Ён растлумачыў, што павелічэнне попыту на экскурсіі звязана з развіццём і пераасэнсаваннем унутранага турызму.

«Людзі даведаліся, што правесці вольны час цікава можна не толькі наведаўшы, да прыкладу тэатр, але і дзеючы завод. А для МТЗ такія мерапрыемствы - гэта дадатковая магчымасць заявіць аб сабе, ужывую прарэкламаваць сваю прадукцыю, вырашыць задачы прафарыентацыі», - дадаў Сяргей Сідаровіч.

Нагадаем, на экскурсію па прадпрыемстве прымаюць дзяцей з 9-гадовага ўзросту. Праграма разлічана на паўтары гадзіны. Адначасова завод можа прыняць 3-4 групы, у кожнай з якіх не больш за 30 чалавек.

ТРАКТОР.бел