COVID-19. Праблема, якая закранула ўвесь свет. Новая інфекцыя прымусіла перагледзець лад жыцця, і патрабуюцца асаблівыя меры для выхаду са складанай сітуацыі.
З пачатку года "МТЗ-ХОЛДЫНГ" уважліва сочыць за эпідэміялагічным становішчам у свеце і краіне ў цэлым і на прадпрыемствах у прыватнасці. Прымаюцца разнастайныя меры па ахове здароўя работнікаў заводаў, дылераў і партнёраў.
На МТЗ штотыдзень у рэжыме відэаканферэнцыі праходзяць пасяджэнні па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Адказныя дакладаюць аб наяўнасці сродкаў індывідуальнай абароны і дэзінфектараў, а таксама праведзеных санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемствах.
Кіраўнікі з асаблівай дбайнасцю кантралююць, каб усе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міністэрства аховы здароўя Беларусі выконваліся няўхільна. У прыватнасці, на прадпрыемствах адменены неабавязковыя масавыя мерапрыемствы, планёркі праводзяцца ў відэафармаце, зведзены да мінімуму камандзіроўкі супрацоўнікаў холдынгу і службовыя візіты партнёраў, усе бізнес-кантакты максімальна пераведзены ў аддалены рэжым.
Захады дазваляюць прадпрыемствам холдынгу працаваць, пры гэтым істотна зніжаючы рызыку захварэць. Але працадаўца можа не ўсё.
Ваша здароўе ў асноўным залежыць ад Вас! Насіце маскі, мыйце рукі, вытрымлівайце сацыяльную дыстанцыю. Пры з'яўленні першых сімптомаў не займайцеся самалячэннем – звяртайцеся да ўрача. Беражыце сябе і блізкіх. Будзьце здаровыя!
Напамінак працадаўцу па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі
ПРАФІЛАКТЫЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Усе структурныя падраздзяленні прадпрыемства забяспечаны неабходнымі сродкамі дэзінфекцыі. Антысептыкі і вадкае мыла выдадзены ў неабходнай колькасці. Супрацоўнікі забяспечаны ахоўнымі маскамі і пальчаткамі.
Штодня праводзіцца поўная дэзінфекцыя салонаў аўтобусаў, кабін аўтамабіляў. Усе кіроўцы забяспечаны маскамі і антысептыкамі. Перад выхадам на змену ў работнікаў транспартнага цэха выконваецца замер тэмпературы цела.
У выпадку неабходнасці арганізавана кругласутачная гатоўнасць спецбрыгады, якая аператыўна выязджае на месца працы супрацоўніка, у якога пацверджана каранавірусная інфекцыя. Апрацоўка выконваецца з дапамогай больш канцэнтраванага дэзраствору.
На ўчастку пашыву і выдачы спецадзення арганізаваны пашыў чатырохслаёвых марлевых павязак. У змену супрацоўнікі вырабляюць каля 3000 штук.
Таксама дадатковы пашыў арганізаваны на Нараўлянскім заводзе гідраапаратуры. З завода холдынгу 3 разы на тыдзень паступае каля 4000 павязак.
На ўсіх транспартных прахадных прадпрыемства супрацоўнікі ведамаснай аховы выконваюць замер тэмпературы ва ўсіх іншых кіроўцаў, якія заязджаюць на тэрыторыю завода.
Прафілактычная дэзінфекцыя ўсёй тэрыторыі МТЗ прайшла 25 красавіка. Апрацоўка праведзена ў будынках цэхаў, службовых памяшканнях, заводакіраўніцтве, галоўнай бухгалтэрыі, на прахадных прадпрыемства, на праезнай частцы завода і прызаводскай тэрыторыі спецыяльным растворам, для дэзінфекцыі. Агульная плошча апрацаванай заводскай тэрыторыі – 21 тысяча квадратных метраў. Удзел у прафілактычных мерапрыемствах прынялі 330 работнікаў завода. Выдаткавана звыш 5 т. сродкаў дэзінфекцыі.
Праведзена таксама агульная санапрацоўка ўсіх сталовых і буфетаў заводскага камбіната грамадскага харчавання, інтэрнатаў, памяшканняў Палаца культуры і медцэнтра.