BELARUS 82.3

BELARUS 82.3

Трактар прызначаны для выканання розных сельскагаспадарчых работ з навяснымі, паўнавяснымі і прычапнымі машынамі і прыладамі, транспартных работ.

Рухавік Д-243S2
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 60 (81)
Колавая формула 4x4
  • Тэхнічныя характарыстыкі
  • Дакументацыя
  • 1
Рухавік
Тып Дызель з непасрэдным упырскам паліва, без турбанаддуву
Мадэль Д-243S2 (ММЗ)
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 60 (81)
Намінальная частата кручэння, аб/хв 2200
Колькасць цыліндраў, шт. 4
Рабочы аб’ём, л 4,75
Максімальны круцільны момант, Н•м298
Каэфіцыент запасу круцільнага моманту, % 15
Ёмістасць паліўнага бака, л 130
Трансмісія
Муфта счаплення сухая, аднадыскавая
Каробка перадач механічная
Колькасць перадач: наперад/назад 18/18
Хуткасць руху: наперад/назад 1,9-35,2 / 1,8-32,8
Задні ВАМ:
незалежны I, аб/хв 540
незалежны II, аб/хв 1000
сінхронны, аб/м шляху 3,4
Гідранавясная сістэма
Універсальная, раздзельнаагрэгатная з вышынным рэгуляваннем; па заказе – з сілавым і пазіцыйным рэгуляваннем глыбіні апрацоўкі глебы.
Грузападымальнасць на восі падвеса, кг 3200-3520
Максімальны ціск, МПа 20
Прадукцыйнасць помпы, л/хв 45
Ёмістасць гідрасістэмы, л 25
Памеры і маса
Даўжыня агульная, мм 4120
Шырыня, мм 1970
Вышыня па кабіне, мм2800
База, мм 2450
Каляіна, мм:
па пярэдніх колах 1535-2120
па задніх колах 1500-2100
Агратэхнічны прасвет, мм 510
Найменшы радыус павароту, м 4,5
Маса эксплуатацыйная, кг 4800
Шыны:
пярэдніх колаў 360/70R24
задніх колаў 18,4R34
Колавая формула 4х4
Асаблівасці мадэлі

  • Пластыкавая абліцоўка новага дызайну алігатарнага тыпу забяспечвае зручнасць абслугоўвання рухавіка і яго сістэм.
  • Дарожныя раздзельныя лінзаваныя фары лепш асвятляюць элементы дарогі падчас руху ў начны час.
  • Святлодыёдныя рабочыя фары з павялічаным светлавым патокам лепш асвятляюць рабочую зону ў начны час.
  • Пярэдні вядучы мост бэлечнага тыпу з павялічанымі коламі і павялічаным пярэднім баластам масай 520 кг памяншае буксаванне пры працы з цяжкімі глебаапрацоўчымі агрэгатамі.
  • Глушыцель па стойцы кабіны для паляпшэння агляднасці.
  • Рухавік 84 к.с. Адпавядае экалагічным патрабаванням Stage-II.
  • Узмоцненая паўрама дазваляе выкарыстоўваць больш цяжкія навясныя агрэгаты.
  • За кошт укаранення пярэдняй сценкі кабіны з профільных труб павышана трываласць каркаса кабіны і палепшана агляднасць.
  • Мадэрнізаваная падвеска кабіны забяспечвае зніжэнне ўзроўню шуму і вібрацыі на працоўным месцы.
  • Мадэрнізаваны прывад ПВМ шматдыскавай фрыкцыйнай муфтай замест раздатачнай каробкі і прамапоры забяспечвае павышэнне яго надзейнасці і даўгавечнасці.
  • Усталяваны ў трансмісіі дыскавы ВАМ дазваляе працаваць з агрэгатамі ў рэжыме адбору большай магутнасці.
  • Вывады гідраліній усталявалі па цэнтры на заднюю сценку кабіны для зручнасці падключэння вонкавых агрэгатаў.
  • Сучасная панэль прыбораў з каляровым ВК-дысплеем, люстэркі задняга агляду з электракіраваннем, кандыцыянер у стандартнай камплектацыі памяншаюць стамляльнасць механізатара.
  • У трансмісіі ўсталявана муфта счаплення LUK з металакерамічнымі дыскамі, што дазволіла знізіць высілак на педаль счаплення і павялічыць даўгавечнасць працы дадзенага вузла.
  • Кіраванне ПВМ, блакіраваннем дыферэнцыялу і ВАМ кнопкамі.
  • "Мокрыя" тармазы забяспечылі эфектыўную і даўгавечную працу тармазной сістэмы трактара.
  • Сінхранізаваная КПП дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць трактар на транспартных работах, а рэверсіўны і паніжальны рэдуктар пашырае сферу прымянення трактара, у прыватнасці з агрэгатамі, што патрабуюць руху ў рэжыме "чоўна" (наперад-назад).
  • Па пытаннях камплектацыі па замове звяртайцеся да дылераў у вашым рэгіёне
    Знайсці дылера