BELARUS-321/321М

BELARUS-321/321М

Трактар прызначаны для выканання розных работ у сельскай гаспадарцы ў агрэгаце з навяснымі, паўнавясными і прычапнымі машынамі, у прамысловасці і на транспарце.
Малыя габарыты, якія дазваляюць ужываць трактар у цяпліцах і невялікіх памяшканнях.
Экалагічны стандарт Stage IIIa. Пярэдні вядучы мост.

Рухавік «LOMBARDINI»/ММЗ-3LD
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 26 (36)
  • Тэхнічныя характарыстыкі
Рухавік
Тып дызельны
Мадэль «LOMBARDINI» LDW1603/В3 (Італія)/ММЗ-3LD (Беларусь)
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 26 (36)
Намінальная частата кручэння, аб/хв 3000
Колькасць цыліндраў, шт. 3
Рабочы аб’ём, л 1,649/1,600
Максімальны круцільны момант, Н•м 92/94
Каэфіцыент запасу круцільнага моманту, % 12/20
Ёмістасць паліўнага бака, л 25
Трансмісія
Муфта счаплення сухая, аднадыскавая, фрыкцыйная, пастаянна замкнёная
Каробка перадач механічная, ступеневая з шасцернямі пастаяннага зачаплення, з зубчастымі муфтамі лёгкага ўключэння, двухдыяпазонная з паніжальным рэдуктарам
Колькасць перадач: наперад/назад 16/8
Хуткасць руху: наперад/назад 1,0-25,2/1,8-13,3
Задні ВАМ:
незалежны I, аб/хв 540
незалежны II, аб/хв 1000
сінхронны I, аб/м шляху 3,4
сінхронны II, аб/м шляху 6,3
Галоўная перадача канічныя шасцярні са спіральнымі зубамі
Дыферэнцыял задняга моста шасцерневы, канічны з 2 сатэлітамі
Канчатковыя перадачы аднаступеневыя рэдуктары з цыліндрычнымі прамазубымі шасцернямі
Гідранавясная сістэма
Універсальная, раздзельнаагрэгатная, далучэнне навясных прылад з дапамогай пальцаў да шарніраў падоўжных (ніжніх) цяг і цэнтральнай цягі
Грузападымальнасць на восі падвеса, кг 1100
Максімальны ціск, МПа 20
Прадукцыйнасць помпы, л/хв 17
Ёмістасць гідрасістэмы, л 11
Памеры і маса
Даўжыня агульная, мм 3050
Шырыня, мм 1550
Вышыня па кабіне, мм 2280
База, мм 1690
Каляіна, мм:
па пярэдніх колах 1060; 1210
па задніх колах 1000; 1160
Агратэхнічны прасвет, мм 435
Найменшы радыус павароту, м 3,6
Маса эксплуатацыйная, кг 1500
Шыны:
пярэдніх колаў 7,5L-16
задніх колаў 12,4L-16
Колавая формула 4х4
Магчымасці дадатковай камплектацыі:
  • Цягава-счэпная прылада ТСУ-1М;
  • Сумешчаная прычапная прылада (маятнік і гідракрук);
  • Грузы баластныя пярэднія;
  • Хутказлучальныя разрыўныя муфты;
  • Шлангі счэпкі.
Па пытаннях камплектацыі па замове звяртайцеся да дылераў у вашым рэгіёне
Знайсці дылера