BELARUS-2122.3

BELARUS-2122.3

Трактар прызначаны для выканання розных сельскагаспадарчых работ агульнага прызначэння, асноўнай і перадпасяўной апрацоўкі глебы, пасеву ў складзе шыроказахватных і камбінаваных агрэгатаў, уборачных работ у складзе высокапрадукцыйных уборачных комплексаў, транспартных работ.
Экалагічны стандарт Stage II.

Рухавік Д-260.4S2
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 156 (212)
  • Тэхнічныя характарыстыкі
Рухавік
Тып Дызель з непасрэдным упырскам паліва, з турбанаддувам і інтэркулерам
Мадэль Д-260.4S2 (ММЗ)
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 156 (212)
Намінальная частата кручэння, аб/хв 2100
Колькасць цыліндраў, шт. 6
Рабочы аб’ём, л 7,12
Максімальны круцільны момант, Н•м923
Удзельны расход паліва пры намінальнай магутнасці, г/кВт•г 249
Каэфіцыент запасу круцільнага моманту, %30
Ёмістасць паліўнага бака, л 420
Трансмісія
Муфта счаплення сухая, двухдыскавая
Упраўленне муфтай гідрастатычнае з гідраўзмацняльнікам
Каробка перадач гідрамеханічная з фрыкцыйнымі муфтамі
Колькасць перадач: наперад/назад 16/8
Хуткасць руху: наперад/назад 2,8-39,5/4-18,6
Задні ВАМ:
незалежны I, аб/хв 540
незалежны II, аб/хв 1000
кіраванне ВАМ Электрагідраўлічнае
Блакаванне дыферэнцыяла электрагідраўлічная
Гідранавясная сістэма
Адчувальная да нагрузкі (LS) на базе помпы зменнай прадукцыйнасці з 4-секцыйным электрагідраўлічным размеркавальнікам (EHS-2).
Грузападымальнасць задняй НП на восі падвеса, кг 6500
Грузападымальнасць пярэдняга НП, кг 4800
Максімальны ціск, МПа 20
Прадукцыйнасць помпы, л/хв 0-86
Ёмістасць гідрасістэмы, л 80
Памеры і маса
Даўжыня агульная (з баластам ПНП), мм 6040
Шырыня (па канцах паўвосяў задніх колаў), мм 2460
Вышыня па кабіне, мм3170
База, мм 2980
Каляіна, мм:
па пярэдніх колах 1815 і 2020
па задніх колах 1800-2500 і 2240-2500
Агратэхнічны прасвет, мм450
Найменшы радыус павароту, м 5,3
Маса эксплуатацыйная, кг 8370
Шыны:
пярэдніх колаў 480/65R24
задніх колаў 580/70R42
Колавая формула 4х4
Асаблівасці мадэлі

Трактар цягавага класу 4, ПНП і ПВАМ, кандыцыянер, камплект для здвойвання колаў у базавай камплектацыі. Паліўны бак павышанай ёмістасці, гідрасістэма з помпай зменнай прадукцыйнасці, чатырохсекцыйны размеркавальнік з сістэмай EHS, гідрамеханічная КПП, бакавы пульт з КЭСК (комплексная электронная сістэма кіравання).

Па пытаннях камплектацыі па замове звяртайцеся да дылераў у вашым рэгіёне
Знайсці дылера