BELARUS-1220.4

BELARUS-1220.4

Трактар прызначаны для выканання розных сельскагаспадарчых работ з навяснымі, паўнавяснымі і прычапнымі машынамі і прыладамі, транспартных работ.
Экалагічны стандарт Stage IIIa.

Рухавік Д-245.2S3A
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 90 (122)
  • Тэхнічныя характарыстыкі
Рухавік
Тып Дызель з сістэмай упырску паліва «Common Rail» або «Mercer», з турбанаддувам і інтэркулерам.
Мадэль Д-245.2S3A (ММЗ)
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) 90 (122)
Намінальная частата кручэння, аб/хв 2200
Колькасць цыліндраў, шт. 4
Рабочы аб’ём, л 4,75
Максімальны круцільны момант, Н•м501
Удзельны расход паліва пры намінальнай магутнасці, г/кВт•г 234
Каэфіцыент запасу круцільнага моманту, % 25
Ёмістасць паліўнага бака, л 255
Трансмісія
Муфта счаплення сухая, двухдыскавая
Каробка перадач механічная, сінхранізаваная
Колькасць перадач: наперад/назад 16/8
Хуткасць руху: наперад/назад 1,7-36,7/3,1-17,2
Задні ВАМ:
незалежны I, аб/хв 540
незалежны II, аб/хв 1000
сінхронны, аб/м шляху 4,18
Кіраванне ВАМ Электрагідраўлічнае
Гідранавясная сістэма
Раздзельнаагрэгатная, з гідрапад’ёмнікам, які забяспечвае сілавое, пазіцыйнае, змешанае i вышыннае рэгуляванне становішча сельскагаспадарчых прылад
Грузападымальнасць задняй НП на восі падвеса, кг 4200
Максімальны ціск, МПа 20
Прадукцыйнасць помпы, л/хв 56
Ёмістасць гідрасістэмы, л 28
Памеры і маса
Даўжыня агульная, мм 4600
Шырыня (па канцах паўвосяў задніх колаў), мм 2250
Вышыня па кабіне, мм 2890
База трактора, мм 2600
Каляіна, мм:
па пярэдніх колах 1535-2120
па задніх колах 1540-2440
Агратэхнічны прасвет, мм 630
Найменшы радыус павароту, м 5
Глыбіня пераадолення броду, м 0,85
Маса эксплуатацыйная, кг 5675
Шыны:
пярэдніх колаў 360/70R24
задніх колаў 18,4R38
Колавая формула 4х4
Асаблівасці мадэлі

Пярэдні вядучы мост з планетарна-цыліндрычнымі рэдуктарамі. Задні мост з планетарнымі канчатковымі перадачамі. Прывад ВАМ – з гідракіраванай фрыкцыйнай муфтай. Двухдыскавая муфта счаплення. Металакерамічныя накладкі муфты счаплення. Паліўны бак павышанай ёмістасці (255 л). Глушыльнік па стойцы кабіны.

Магчымасці дадатковай камплектацыі:
  • Механічная сінхранізаваная каробка перадач (24/12);
  • Гідрасістэма электронная;
  • Кандыцыянер;
  • Тармазы, што працуюць у масле;
  • Ходазмяншальнік;
  • Камплект для здвойвання задніх колаў;
  • Сядзенне дадатковае;
  • Кампрэсар з клапанам (без пнеўмасістэмы);
  • Аднаправодны гідрапрывад тармазоў прычэпа.
Па пытаннях камплектацыі па замове звяртайцеся да дылераў у вашым рэгіёне
Знайсці дылера