Плуг ПЛН-3-35П

3-корпусны навясны
Плуг ПЛН-3-35П

Плуг трохкорпусны навясны ПЛН-3-35П (у далейшым плуг) прызначаны для загоннага ўзворвання стараворыўных глеб, не засмечаных камянямі і іншымі прадметамі, на глыбіню да 27 см.
Плуг дапускаецца эксплуатаваць на ўсіх тыпах глеб з удзельным супраціўленнем да 0,1 МПа, з абсалютнай вільготнасцю апрацаванага пласта 15–30 %, пры вышыні (даўжыні) раслінных і пажніўных рэшткаў да 25 см і велічыні ўхілу паверхні поля не больш за 8º.

  • Тэхнічныя характарыстыкі
Тып плуга Загонны
Спосаб агрэгатавання Навясны
Колькасць карпусоў: 3
Габарытныя памеры, мм
— даўжыня 2780
— шырыня 1470
— вышыня 1450
Маса плуга, кг 410±20
Рабочая хуткасць руху, км/г 7-9
Транспартная хуткасць, км/г, не больш 20
Прадукцыйнасць за 1 г. асноўнага часу, га 0,74-1,05
Канструктыўная шырыня захвату плуга, см 105±10,5
Канструктыўная шырыня захвату корпуса, см 35±1,5
Транспартны прасвет, мм, не менш 300
Адлегласць паміж карпусамі па ходзе, мм 845±25
Адлегласць ад апорнай плоскасці да ніжняй паверхні рамы, мм 720±20
Каэфіцыент надзейнасці тэхналагічнага працэсу, не менш 0,98
Удзельны расход паліва за зменны час, кг/га 14-17
Асноўныя паказчыкі якасці выканання тэхналагічнага працэсу:
— максімальная глыбіня ўзворвання глебы, см 27
— крышэнне глебы, %, памеры камякоў, мм, да 50 уключна 70
— глыбіня закладвання раслінных і пажніўных рэшткаў, см, не менш 10
— закладванне раслінных і пажніўных рэшткаў, %, не менш 98
— грабністасць паверхні глебы, см, не больш 5
Колькасць персаналу па прафесіях, неабходнага для абслугоўвання аперацый, непасрэдна звязаных з працай машыны, чал 1
Каляіна задніх колаў трактара, мм 1400