Настройки шрифта
Размер шрифта
Межбуквенное расстояние
Цветовая схема

Гісторыя развіцця творчасці на Мінскім трактарным заводзе пачалася ў 1953 годзе, калі з'явіўся першы клуб прадпрыемства. Тактаразаводцы атрымалі магчымасць у вольны ад працы час наведваць цікавыя культурныя мерапрыемствы і займацца ў калектывах мастацкай самадзейнасці. 

Былі створаны харавая капэла, хор хлопчыкаў, дарослыя і дзіцячыя тэатральныя калектывы, ансамбль танца «Лявоніха», дзіцячы ансамбль танца «Лянок», з'явіўся дарослы, а затым і дзіцячы балетныя калектывы студыі «Ранiца». Папулярнасцю ў наведвальнікаў Дома культуры карыстаўся духавы аркестр. Пачала работу дзіцячая выяўленчая студыя. Развівалася самадзейнасць у цэхах і аддзелах завода.

У Доме культуры працавала кіназала, з'явіліся першыя фільмы пра завод, яго працаўнікоў, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, якія ствараліся на сваёй кінастудыі ў Доме культуры. У маі 1965 года творчы калектыў Дома культуры пераехаў у новы будынак. 

Сучасны Палац культуры МТЗ з'яўляецца цэнтрам культурнага жыцця Мінскага трактарнага завода. Штогод на яго сцэне праходзяць дзясяткі канцэртаў папулярных эстрадных артыстаў і аматарскіх калектываў, культурныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных свят і знамянальных дат. 

З 2005 года праходзіць штогадовы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў МТЗ «Пой, BELARUS». Кожны год праводзяцца навагоднія паказы для дзяцей з удзелам творчых калектываў ДК МТЗ.

Сярод жыхароў горада і ветэранаў МТЗ карыстаюцца папулярнасцю танцавальныя вечары «Сустрэча», якія праводзяцца па суботах і нядзелях.


Цяпер у Палацы культуры працуе 17 творчых калектываў, гурткоў і студый, у якіх маюць магчымасць займацца работнікі МТЗ і іх дзеці:

  • заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальны ансамбль «Белы Птах»;
  • заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны танцавальны клуб «Мара»;
  • народны ансамбль эстраднага танца «Серпантын»;
  • узорны ансамбль танца «Лянок»;
  • узорная студыя эстэтычнага развіцця «Кляксы»;
  • народны тэатр «На Доўгім бродзе»;
  • народны тэатр эстрадных мініяцюр «Карусель»;
  • студыя эстраднага вакалу «Голас дзяцінства»;
  • ансамбль казачай песні і танца «Маме падабаецца»;
  • вакальны ансамбль «Аір»;
  • студыя індыйскага танца «Індзівара»;
  • студыя мастацкай гімнастыкі «Грацыя»;
  • дзіцячая тэатральная студыя «Казачнікі»;
  • студыя выяўленчага мастацтва;
  • студыя ігры на гітары;
  • народны духавы аркестр.

Творчыя калектывы ДК МТЗ вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, бяруць удзел у мерапрыемствах для работнікаў Мінскага трактарнага завода і іншых прадпрыемстваў, святочных канцэртных праграмах Партызанскага раёна г. Мінска, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

Дворец культуры МТЗ оказывает услуги по организации и проведению концертов (в том числе выездных), выставок, семинаров, творческих встреч, диалоговых площадок, конкурсов, фестивалей и др.
Палац культуры МТЗ аказвае паслугі па арганізацыі і правядзенні канцэртаў (у тым ліку выязных), выставак, семінараў, творчых сустрэч, дыялогавых пляцовак, конкурсаў, фестываляў і інш. Заказы па арганізацыі культурных мерапрыемстваў можна ажыццявіць па тэлефоне +375(17)302-89 -28 (група арганізацыі канцэртна-гастрольнай дзейнасці) альбо падаць заяўку па электроннай пошце: dkmtz1@tut.by 

Адрас: 220070, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Даўгабродская, 24. 
Інтэрнэт-адрас: www.dkmtz.by