3 december 2021
Экспарт ААТ "МТЗ" у студзені–лістападзе 2021 года павялічыўся на 28,4% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Усяго за мяжу было прададзена 33 тысячы 74 адзінкі тэхнікі. Найбольш істотны тэмп росту паказалі краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу – 247,4%. Ільвіная доля паставак прыпала на Пакістан.
Аб'ём экспарту ў краіны СНД павялічыўся на 53,1%, у тым ліку ў Расію амаль на 10%. Выраслі продажы і на еўрапейскім рынку – на 10,2%.
Дадамо таксама, што ў студзені–лістападзе Мінскі трактарны завод вырабіў больш за 30 тысяч адзінак тэхнікі. Такім чынам, прадпрыемства ўшчыльную наблізілася да аб'ёму вытворчасці ў 35 тысяч трактароў і машын за год.
Прэс-служба ААТ "МТЗ"