МТЗ плануе паставіць у Пакістан не менш як 4,5 тысячы трактароў у 2022 годзе

14 december 2021

Мінскі трактарны завод у 2022 годзе пашырыць супрацоўніцтва з Пакістанам. Пра гэта стала вядома па выніках рабочага візіту ў гэтую краіну генеральнага дырэктар ААТ "МТЗ" Віталя Воўка.

Так, па выніках перамоў у Карачы дзейны афіцыйны дылер МТЗ – кампанія SHAHZAD TRADE LINK прыняла на сябе абавязкі развіваць продажы трактарнай тэхнікі BELARUS і запасных частак да яе. У наступным годзе плануецца прадаць не менш як 3 тысячы трактароў.

Адзначым, што ў гэтым годзе кампанія SHAHZAD TRADE LINK арганізавала продажы трактароў BELARUS серыі 800, а таксама пачала пастаўку новай мадыфікацыі трактароў серыі 500 з сілавым рэгулятарам, што дазволіць развіць рэгіянальныя продажы і ўвайсці ў новыя сегменты рынку.

Акрамя таго, у Лахоры Віталь Воўк сустрэўся яшчэ з адным партнёрам у Пакістане – кампаніяй FECTO BELARUS TRACTORS (PRIVATE) LIMITED, з якой таксама падпісаны камерцыйны кантракт на пастаўку трактароў BELARUS на больш як 1,5 тысячы адзінак.

image.jpg

Прэс-служба ААТ "МТЗ"