Пра холдынг "МТЗ-холдынг"

Мінскі трактарны завод быў заснаваны 29 мая 1946 года. Сёння вытворчасць, на якой працуе больш за 16 000 чалавек, ператварылася ў аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. І знакаміты таварны знак "BELARUS" прадстаўляе для нас вялікую каштоўнасць – не толькі камерцыйную, але і ў пэўнай ступені патрыятычную.

zavod3.png

Да выпуску вядомых ва ўсім свеце трактароў завод ішоў паэтапна. Першай прадукцыяй завода стаў пускавы рухавік, вытворчасць трактароў пачыналася з гусенічных машын. А ў 1953 годзе стартавала вытворчасць трактароў на пнеўматычных шынах, што і вызначыла далейшую спецыялізацыю прадпрыемства. І ўжо ў 1958 годзе Мінскі трактарны завод выпусціў стотысячны трактар.

25 ліпеня 1966 года за дасягнутыя поспехі ў працы, стварэнне новых канструкцый машын і ўкараненне перадавой тэхналогіі МТЗ быў узнагароджаны ордэнам Леніна. 22 студзеня 1971 года за вялікія поспехі ў выпуску трактароў, у выкарыстанні вытворчых магутнасцей і стварэнні канструкцый высокапрадукцыйных трактароў калектыў завода быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мільённы трактар сышоў з канвеера ў лістападзе 1972 года.

У 1995 годзе за стварэнне малагабарытнай тэхнікі групе работнікаў завода прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь. На базе трактароў "BELARUS", якія выпускаюцца, і з выкарыстаннем іх вузлоў і агрэгатаў завод арганізаваў вытворчасць 15 мадэляў так званай альтэрнатыўнай тэхнікі: камунальныя, лесаапрацоўчыя машыны, транспарт для шахт, пагрузачныя машыны.

Нягледзячы на тое, што кан'юнктура сусветнага рынку ў 1998 – 1999 гадах характарызавалася значным зніжэннем продажаў, МТЗ захаваў свае пазіцыі сярод самых буйных экспарцёраў трактароў як на рынках краін СНД, так на найбуйнейшых сусветных рынках: у 1999 годзе МТЗ вырабіў 57,7% ад усіх трактароў, вырабленых краінамі СНД.

Асвойваючы замежныя рынкі, МТЗ першым сярод вытворцаў трактароў у СНД правёў поўную сертыфікацыю ўсіх трактароў, якія выпускаюцца, на адпаведнасць стандартам Еўрасаюза ў Інстытуце Silsoe (Вялікабрытанія). У пачатку мая 2000 г. наша прадпрыемства атрымала сертыфікат адпаведнасці сістэмы якасці па ISO-9001 на праектаванне і вытворчасць трактароў. А гэта значыць, што на Мінскім трактарным заводзе створана сістэма якасці, якая адпавядае патрабаванням міжнародных стандартаў. Гэта пацвердзілі і вынікі сертыфікацыйнага аўдыту, праведзенага фірмай TUV-Цюрынгія (Германія).

У 2006 г. МТЗ адзначыў свой 60-гадовы юбілей. За асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці прадпрыемству прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку 2008 года спецыялісты Мінскага трактарнага завода прывезлі вялікі залаты медаль з расійскай аграпрамысловай выстаўкі "Залатая восень", якая праходзіла ў Маскве.

А ў 2009 г. сярэбраны медаль Міжнароднай спецыялізаванай выставы "AGRITECHNICA" у Гановеры прадстаўнікам Беларускага прамысловага флагмана ўручыў прэзідэнт Нямецкага сельскагаспадарчага таварыства (DLG) Карл Альбрэхт Бартмер. За ўсю гісторыю "AGRITECHNICA" вытворца з краін СНД упершыню ўганараваны такой высокай узнагародай. Адным з вынікаў удзелу нашага прадпрыемства ў VI Міжнароднай спецыялізаванай выставе сельгастэхнікі "АграТэк Расія — 2011", якая прайшла ў Маскве ў рамках "Залатой восені", зноў стала ўзнагарода найвышэйшай пробы, а таксама прыз сялянскіх сімпатый.

Сёння заказчыкам прапануюцца больш за сто мадэляў трактароў, больш чым у двухстах зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі валодаюць шырокімі магчымасцямі агрэгатавання з машынамі розных вытворцаў. На ўсе трактары, што прадаюцца, атрыманы міжнародныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх адпаведнасць стандартам Еўрасаюза і амалагацыйным выпрабаванням у найбуйнейшых выпрабавальных цэнтрах заходніх краін. ААТ "МТЗ" распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні тэхнікі, якая выпускаецца.

У цяперашні час на заводзе створаны ўсе неабходныя дапаможныя цэхі, якія абслугоўваюць асноўную вытворчасць, а таксама рамонтныя цэхі, якія займаюцца вырабам нестандартызаванага абсталявання і рамонтам асноўных фондаў. Металургічная вытворчасць МТЗ валодае буйным комплексам сучасных механізаваных майстэрняў, дзе вытворчасць грунтуецца на дастаткова высокім тэхнічным узроўні. Кожны з іх можна параўнаць з асобным заводам.

Канкурэнтаздольнасць прадукцыі ААТ "МТЗ" праверана самім жыццём і доўгім прадстаўніцтвам на рынках высокаразвітых краін. Фермераў усіх краін трактары "BELARUS" прыцягваюць перш за ўсё сваёй надзейнасцю ў эксплуатацыі, прастатой у кіраванні, даступнасцю ў тэхнічным абслугоўванні і ўмеранымі цэнамі.

1 жніўня ў Дзяржаўным рэестры холдынгаў ад 1 жніўня 2014 года № 82 зарэгістраваны холдынг "МТЗ-ХОЛДЫНГ".

На сённяшні дзень у структуру холдынгу "МТЗ-ХОЛДЫНГ" уваходзіць 10 прадпрыемстваў:

У цяперашні час ААТ "Мінскі трактарны завод" вядзе актыўную дзейнасць на рынках больш як 60 дзяржаў і мае зборачныя вытворчасці ў розных кутках планеты.